Анры я любiла якраз за тое, што яго маленькая штучка не цвярдзее нiколi; яна нiколi не падымае галоўкi, гэта нават мяне весялiла, i я часам яе цалавала; i зусiм я яе не баюся - не больш за бязвiннае дзiцятка; а па вечарах я брала яго мяккую штучку ў рукi, а ён чырванеў i, уздыхаючы, адварочваўся, i я на яе не цiснула, i мы так доўга ляжалi, пакуль ён не засынаў. Тады я клалася на спiну, i думала пра свяшчэннiкаў, пра нешта чыстае, пра жанчын, i лашчыла сабе спачатку жывот, свой прыгожы роўны жывот, i апускала рукi, апускала, i прыходзiла прыемная асалода; я толькi сама ўмею рабiць сабе прыемна".

Кучаравыя валасы, валасы мурына. I трывога ў горле стаiць камяком. Але яна моцна сцiснула павекi, i ўрэшце выйшла вуха, маленькае малiнавае Рырэцiна вуха, крыху залацiстае, нiбы зробленае з цукровага ледзяша. Але звычайнага задавальнення не ўзнiкла, бо ў той самы момант Люлю пачула Рырэцiн голас. Ён быў пiсклявы i катэгарычны i таму заўжды раздражняў Люлю: "Мiлая мая Люлю, вы павiнны паехаць з П'ерам; гэта адзiная разумная рэч, якую варта зрабiць". "Рырэта мне, вядома, падабаецца, але мяне раздражняе, калi яна пачынае напускаць на сябе важнасць i сама ж захапляецца тым, што кажа". Напярэдаднi, у кавярнi "Пад купалам", Рырэта схiлiлася да яе i з гэткiм разумным, крыху няўважлiвым выглядам прамовiла: "Вы не можаце больш заставацца з Анры, вы ж яго не любiце, гэта было б злачынства". "Яна не выпускае нiводнага выпадку, каб не сказаць пра яго блага, а я лiчу, што гэта няветлiва: ён заўсёды быў з ёй вельмi прыязны; ну, не люблю я яго - магчыма, але ж не Рырэце мне пра гэта казаць; у яе наогул - усё проста i лёгка: любiш - не любiш; а я - не такая простая. Перш за ўсё, у мяне ёсць свае звычкi, я да яго прызвычаiлася, дый потым - ён мне падабаецца, ён мой муж.



5 из 37