- Бацька, я хачу, каб мне адказалi лiстом, як усiм астатнiм. Калi ласка.

- Але. Натуральна. Выдатна.

- Дзякуй, сэр.

- I яшчэ, цябе ж амаль напэўна прымуць i так, - дадаў ён.

Не ведаю, як гэта атрымлiваецца, але О.Б.III умее прынiзiць мяне, нават калi не шкадуе ўхвальных слоў.

- Хто ведае, - адказаў я. - У рэшце рэшт, хакейнай каманды ў iх там няма.

Не ведаю, чаму я пачаў прынiжаць сябе сам? Можа, таму, што ён пра мяне ўсё-такi высокае думкi?

- У цябе ёсць iншыя вартасцi, - заявiў Олiвэр Барэт III, але развiць гэтую тэму не пажадаў. (Зрэшты, не думаю, што гэта ў яго выйшла б.)

Ежа ў рэстарацыi была не лепшая ад нашае размовы, з адной хiба што рознiцай: што булачкi будуць чэрствыя, я мог сказаць яшчэ да таго, як iх прынеслi, а вось угадаць, якую тэму будзе мець ласку прапанаваць мне бацька, мне нiколi не ўдаецца.

- Апрача таго, ты заўсёды можаш уступiць у Корпус Мiру, - сказаў ён раптам нi з таго нi з сяго.

- Сэр? - Я не зусiм зразумеў, што гэта - пытанне цi сцвярджэнне?

- Па-мойму, Корпус Мiру - выдатная рэч. А ты як думаеш?

- Ну, - адказаў я, - ва ўсякiм разе, гэта лепш за Корпус вайны.

Нiчыя. Я не ведаў, што хацеў сказаць ён, i наадварот. Цi азначала гэта, што тэма вычарпаная i што зараз мы пяройдзем да абмеркавання iншых важных, сапраўды ўрадавых праграм? Не. Я зусiм забыўся, што найгалоўнейшая наша тэма гэта заўсёды мае планы.

- Я быў бы зусiм не супраць, каб ты ўступiў у Корпус Мiру, Олiвэр.

- Я таксама, - сказаў я, не жадаючы ўступаць яму ў велiкадушнасцi.

Я ўпэўнены, што Стод нiколi мяне не слухае, i таму не здзiвiўся, што ён нiяк не адрэагаваў на мой тонкi сарказм.

- А твае аднакашнiкi, - прадоўжыў ён, - як да гэтага ставяцца?

- Сэр?

- Цi лiчаць яны, што Корпус Мiру мае нейкае значэнне ў iх жыццi?

Здаецца, слухаць фразу "але, сэр" майму бацьку гэтаксама неабходна, як рыбе знаходзiцца ў вадзе.



15 из 81