- Развядзi ногi.

На нейкую долю секунды яна завагалася, але развяла. Я зiрнуў ёй памiж ног i пацягнуў носам паветра. I потым мяне разабраў смех, я зарагатаў - так моцна, што на вочы набеглi слёзы. Я адно паспеў ёй сказаць:

- Ды ты хоць сабе ўяўляеш?

I зноў пакацiўся ад смеху.

Яна паглядзела на мяне неяк аслупянела, потым густа пачырванела i сцiснула каленi.

- Поскудзь, - працадзiла яна праз зубы.

Але я зарагатаў яшчэ болей. Тады яна рэзка падскочыла i схапiла з крэсла свой станiк.

- Гэй, ну, - сказаў я, - яшчэ не ўсё скончана. Я дам табе пяцьдзесят франкаў, але за свае грошы я ўсё-ткi хачу нешта мець.

Яна знервавана схапiла майткi.

- З мяне досыць, зразумеў? Я не ведаю, што табе яшчэ трэба. I калi ты прымусiў мяне падняцца, каб тут здзекавацца з мяне...

Тады я выняў свой рэвальвер i выставiў перад ёю. Яна сур'ёзна зiрнула на мяне i моўчкi выпусцiла з рук майткi.

- Пахадзi, - сказаў я, - гуляй.

Яна гуляла яшчэ пяць хвiлiн. Тады я даў ёй свой кiй i прымусiў з iм пазабаўляцца. Калi я адчуў, што майткi ў мяне змакрэлi, я ўстаў i працягнуў ёй банкноту ў пяцьдзесят франкаў. Яна ўзяла.

- Да пабачэння, - сказаў я, - спадзяюся, за такую цану я не вельмi цябе натамiў.

Я пайшоў, пакiнуўшы яе голую пасярод пакоя, са станiкам у адной руцэ i пяцiдзесяцiфранкавай банкнотай у другой. Я не шкадаваў сваiх грошай: я яе ашаламiў, а такую пароду, як шлюхi, здзiвiць вельмi няпроста. Спускаючыся па лесвiцы, я падумаў: "Вось чаго б мне хацелася - здзiвiць iх усiх". Я радаваўся, як дзiця. З пакоя я прыхапiў з сабой кавалачак зялёнага мыла i, вярнуўшыся дахаты, доўга цёр яго пад цёплай вадой, пакуль ён не абярнуўся пад пальцамi ў танюткую плеўку, падобную да мятнага ледзяша, якi вельмi доўга смакталi.

Але ўначы я раптам прачнуўся i ўбачыў яе твар, i вочы, якiмi яна глядзела, калi я выняў гэтую штуку, i яе тлусты жывот, што падскокваў пры кожным кроку.



6 из 18