
4
Калi я сёння апоўднi зайшоў, убачыў пад гранатавымi i мiртавымi кустамi хлопчыка з мiртавымi ягадамi i гранатамi ў руках, белага, як малако, русявага, як агонь, блiскучага, як бы ён толькi што выкупаўся. Быў ён голы, адзiн i гарэзаваў, зрываючы, што яму спадабалася, як быццам гэта быў яго сад. Я i кiнуўся да яго злавiць, баючыся, каб ён, сваволячы, не паламаў мiртаў i гранатаў; але ён спрытна i лёгка выслiзнуў ад мяне, то ўцякаючы ў кусты ружаў, то хаваючыся ў макi, як маладзенькая курапатка. Я не раз зазнаваў клопату, даганяючы казлянят-сысункоў, не раз знемагаў, ганяючыся за маладымi цяляткамi; але гэтае стварэнне было надзвычай выкрутлiвае i няўлоўнае. Стамiўся я, бо ўжо стары, абапёрся на кiй, заадно сочачы, каб ён не ўцёк, i спытаўся ў яго, ад якiх ён суседзяў i як ён надумаўся пустошыць чужы сад. Але ён мне нiчога не адказаў, а, падышоўшы блiжэй, усмiхнуўся вельмi пяшчотна i пачаў кiдаць у мяне мiртавымi ягадамi, i, сам не ведаю як, заваражыў ён мяне, што больш я не мог гневацца. Тады я папрасiў яго, каб даўся мне ў рукi i больш не баяўся, i пакляўся я мiртамi, што зноў дазволю яму заўсёды i садавiну браць, i кветкi рваць, калi ад яго хоць адзiн пацалунак мне прыпадзе.
5
Тады ён вельмi звонка рассмяяўся, i голас яго быў такi, якога не мае нi ластаўка, нi салоўка, нi лебедзь, калi ён такi стары, як я ... "Мне, Фiлет, не цяжка цябе пацалаваць, бо я больш хачу цалавацца, чым ты зрабiцца маладым.
