- На пасадку!

Праз некалькi хвiлiн мы ўжо ляцелi над морам дрэў, i шум прапелераў спынiў усякiя размовы. Лес дрыжаў i гайдаўся ад удараў ветру, як конская грыва. Мадам Бусар заплюшчыла вочы. Я разгарнуў кнiгу, але хутка штуршкi i падскокi самалёта сталi такiмi частымi, што чытаць было немагчыма. Мы ляцелi над джунглямi на вышынi ў тысячу метраў сярод чорных хмар пад пралiўным дажджом. Было душна i горача. Час ад часу самалёт падаў, як у калодзеж, i, дасягнуўшы шчыльнейшых слаёў паветра, удараўся з такой сiлай, што здавалася, адарвуцца крылы.

Я не буду вам апiсваць гэтага кашмарнага падарожжа. Уявiце сабе ўраган, якi ўвесь час узмацняўся, уздыблены самалёт, бледны твар i тужлiвыя позiркi пiлота, якiя ён зрэдку кiдаў на нас. Губернатар сядзеў спакойна; яго жонка не расплюшчвала вачэй. Так прайшло больш за гадзiну.

Раптам падпалкоўнiк узяў мяне за руку i падштурхнуў да iлюмiнатара.

- Глядзiце! - крыкнуў ён мне на вуха, - мора наступае. Прылiў! Дэльты ўжо не вiдаць...

Тое, што я ўбачыў, было сапраўды незвычайным. На тым месцы, дзе знiкала чорная маса дрэў, разлiвалася мора, бяскрайняе мора жоўтага колеру. Раз'юшаны вецер штурмаваў джунглi, i стваралася ўражанне, што яны часткова затоплены. Ад пляжа не засталося i следу. Пiлот чыркануў алоўкам некалькi слоў i, павярнуўшыся напалову, падаў паперку падпалкоўнiку, а той паказаў яе мне.

Нiякiх арыенцiраў. Не чую радыёсiгналаў. Не ведаю, дзе прызямлiцца.

Падпалкоўнiк падняўся i, хiстаючыся, чапляючыся за крэслы, панёс запiску губернатару.

- Цi хопiць гаручага, каб вярнуцца назад? - запытаў той.

Падпалкоўнiк перадаў пытанне i прынёс адказ.

- Не хопiць, - вымавiў ён спакойна.

- У такiм разе няхай ён спускаецца нiжэй i шукае незатоплены астравок. Гэта наш адзiны шанс. - I да жонкi, якая расплюшчыла вочы: - Не палохайся, Жызэль. Гэта прылiў. Мы дзе-небудзь прызямлiмся, перачакаем буру, i нас знойдуць.



6 из 14