А Дуб зразумеў i засмуцiўся, таму што вельмi любiў свайго Салавейку, якi звiў гаяздо ў яго галiнах.

- Праспявай мне апошнi раз, - прашаптаў ён, - мне будзе вельмi самотна без цябе.

I заспяваў Салавей Дубу, i голас яго быў падобны да цурчання вады, што лiецца з сярэбранага збана.

Калi ён скончыў спяваць, Студэнт падняўся i выняў з кiшэнi запiсную кнiжку i аловак.

"О так, у яго ёсць форма, - сказаў ён сам сабе, iдучы дадому, - што праўда, то праўда. Але цi ёсць у яго пачуццi? Баюся, што няма. Па сутнасцi, ён такi самы, як i большасць артыстаў: уся ўвага скiравана на стыль, а шчырасцi нестае. Ён нiколi не прынясе сябе каму-небудзь у ахвяру. Ён думае толькi пра музыку, а кожны ведае, што мастацтва эгаiстычнае. Аднак трэба прызнаць, што асобныя яго пошчакi даволi мiлагучныя. Адно шкада - яны не маюць нiякага сэнсу i пазбаўленыя карысцi!"

I юнак пайшоў да сябе ў пакой, лёг на маленькi вузкi ложак i пачаў думаць пра сваё каханне.

Хутка ён заснуў.

Калi на небе засвяцiў Месяц, Салавей прыляцеў да Куста ружы i прыцiснуўся да шыпа. Так ён спяваў усю ноч, а халодны крыштальны Месяц схiлiўся да яго i слухаў. Усю ноч навылёт спяваў Салавей. I ўсё глыбей i глыбей упiваўся шып у яго сэрца, i з сэрца кропля за кропляй сачылася жывая кроў.

Спачатку Салавей спяваў пра тое, як нараджаецца каханне ў сэрцах хлопчыка i дзяўчынкi. I тады на самай верхняй галiнцы Куста Чырвонай ружы пачала распускацца дзiвосная кветка. З кожнай новай песняй з'яўляўся новы пялёстак.

Спярша ружа была бледная, як туман над ракой, бледная, як першыя крокi золку, серабрыстая, як крылы досвiтку. Быццам адбiтак ружы ў сярэбраным люстры, быццам адбiтак ружы ў нерухомай вадзе сажалкi - вось якая была ружа, што расцвiла на верхняй галiнцы Куста.

I тады Куст зашалясцеў i сказаў Салаўю, каб ён яшчэ мацней прыцiснуўся да шыпа.

- Шчыльней цiснiся да мяне, Салавейка, бо iнакш дзень настане раней, чым запунсавее ружа!



4 из 6