- Я прыйшоў па работу.

Святар быццам здзiвiўся. Ён спытаўся:

- Па якую работу?

Сабо разгублена вымавiў:

- Якую трэба зрабiць.

Тут святар павярнуўся i глянуў яму ў вочы:

- Вы хочаце ладзiць хоры ў маёй царкве?

Ад строгасцi плябана Марыцiма Тэадзюля Сабо пранялi дрыжыкi, i яму вельмi захацелася ўцячы. Але ён рахмана адказаў:

- Але, пане дабрадзею.

Святар склаў рукi на ёмiстым бруху i быццам здранцвеў ад здзiўлення:

- I гэта вы... вы... вы, Сабо... просiце мяне. Вы... адзiны бязбожнiк у маёй парафii... Але ж гэта будзе скандал, такi выбухне скандал! Ягамосць арцыбiскуп дасць мне вымову i, можа, нават перавядзе мяне адсюль.

Некалькi хвiлiн ён растрывожана пыхкаў, а пасля цiха сказаў:

- Я разумею, вам цяжка глядзець, як такую адказную працу будзе выконваць сталяр з суседняй парафii. Але я не магу зрабiць iнакш, прынамсi... ну не... гэта нельга... Вы не дасцё згоды, а без яе - нiколi.

Сабо разглядаў рады лаваў, якiя iшлi аж да самых дзвярэй. Чорт, а калi заменяць усё гэта?

I ён спытаўся:

- Што ж вам трэба? Скажыце.

Святар рашуча адказаў:

- Мне трэба ясны доказ вашай дабрамыснасцi.

Сабо прашаптаў:

- Я не супраць. Я не супраць, можа, i дамовiмся.

Плябан прапанаваў:

- Вы мусiце прылюдна прыняць прычасце на вялiкiм набажэнстве ў гэтую нядзелю.

Сталяр адчуў, што бялее, i, не адказаўшы, спытаўся:

- А лавы, iх таксама трэба аднаўляць?

Плябан цвёрда адказаў:

- Трэба, але пасля.

Сабо сказаў:

- Я не супраць, не супраць. Я ж не зацяты, я згодны з рэлiгiяй, чаму ж, што мне не даспадобы, дык гэта абрад, але ў гэтым выпадку я не буду сваволiць.

Манашкi злезлi з крэслаў i схавалiся за алтаром, яны слухалi, бледныя ад хвалявання.

Бачачы, што сiла на яго баку, святар зрабiўся раптам лагодны i прыязны:

- Добра, вельмi добра. Вось разумныя, неблагiя словы, паверце мне. Вы яшчэ самi ўбачыце.



3 из 7