
ёсьць чаму радавацца, або хлеб, рабiлi яго з жыта, якое ляжала ў клунi да лiстапада, пакуль усё з тых каласкоў не перайшло ў зярняткi, i толькi тады яго абмалочвалi, вось быў хлеб! пахнуў за кiлямэтар, калi пяклi гэты Божы дар, а чым быў чарсьцвейшы, тым лепшы, таму кайзэр ахвотней езьдзiў карэтай чымся аўтам i ахвотней пiў вiно, памёр зрэшты ў прыбiральнi, але ён то ўмеў захапляцца эўрапейскiм рэнэсансам разам са Шратавай, я стаяў у Майдлiнку на варце i бачыў кайзэра, Шратава стаяла на драбiне i абрывала сьлiвы, а кайзэр як Гётэ зiркаў ёй пад спаднiцу, калi трымаў драбiну дзеля ейнай бясьпекi, нават i Батыста прызнае, што зарукай шлюбнага шчасьця ёсьць дароднае цела, кайзэр любiў хадзiць у кайзроку, такiм жакеце, што выглядаў як цалкам закрыты фрак, такi ўжо быў шляхоты род тая кайзэрава сям'я, але няшчасьцi iх даймалi такiя самыя, што i iншыя сем'i, сынок, каронны герцаг, мусiў ажанiцца з бэльгiйскай прынцэсай Стэфанiяй, а насалоду меў зь цела Вэцэры, тае прыгажунi з вялiзнымi грудзьмi й вачамi, ну i ўсё скончылася павальнай стралянiнай, Даша, фэльчарка, якая ўвесь час мела прабелы ў палавой гiгiене, сказала мне, калi я распавядаў ёй пра трагедыю ў кайзэраўскай сям'i, авохцi! калi б мы былi муж i жонка, а вы хадзiлi б да iншае, дык я вас таксама застрэлiла б, так мне сказала, бо ў сьвеце пануе трагедыя i раманiсты ўвесь час маюць пра што пiсаць, iду я аднаго разу каля чыгункi, а тут едзе чыгуначнiк на ровары, саскоквае зь яго i кажа мне, Ярыку, скажы папраўдзе, быў учора той гол цi не было? а я яму кажу, не было, i той чыгуначнiк паехаў далей на адным понажы i пакуль перакiнуць ногу, аглядаўся i крычаў, дзякую, праўда пераможа, моцны характар у цябе! так крычаў, бо шмат хто блытаў мяне з футбольнымi