а яна адказала iм, што калiсьцi з тае кладкi будзе крыж, таму яна лепш пойдзе цераз тую ваду басанож, з сукенкай у жменi, а да тае кладкi быў ужо прыпiсаны той крыж i Сыбiла ведала, што прыйдзе Хрыстос i будзе вучыць людзей, што яны браты, такая была разумнiца, той самай пароды, што сьвяты Вацлаў, якi з такой радасьцю пеставаў вiнаграднiк i езьдзiў у белым радне на сiвым жарабцу i раздаваў грошы бедным як нейкi райсабес, кiтайцы зноў жа вераць у бога сiлы i каханьня, таму iхны бог мае ў носе пазалочанае колца i пашчу як акула, гэткi пазалочаны пузач, ажно жах бярэ, затое чорныя збольшага паэты, яны вераць толькi ў тое, дзе што можна зжэрцi, i верашчаць i скачуць, а iхны кароль сядзiць голы на троне i трымае вiлы ў руцэ, а iхная каралева мае на сабе толькi такi ашмотак, каб ёй мухi на пашпарт не сядалi, а калi ў iх хто памрэ, дык адну палову хаваюць, а другую гамаюць, так што спадар падарожнiк Голуб уцякаў ад iх на ровары, а жыхары Агнявой Зямлi, батакуты, арабэлы i матабэлы беглi за iм, але хоць i мелi добрыя лёгкiя, не далi рады яго дагнаць, толькi крычалi спадару падарожнiку, чалавек на вужацы! а раварысты гналi да Варшавы i выйграў нейкi Круляк, дваццаць два гады, роўна столькi было i мне, калi я стаяў у Прасьцееве перад фiрмай Вайнлiха, дворскага пастаўнiка, якi меў над уваходам арла, жыдок, залатое пэнснэ, выстраены й напарфумаваны, насiў кнiгу i смалiў кубанскую цыгару, як бы вы прыйшлi на ўнiвэрсытэт, два ягоныя заступнiкi, Фогл i Вэрцбэргэр, таксама напарфумаваныя як акадэмiкi, а я стаяў перад iмi як перад лавай прысяжных з парай чаравiкаў у руцэ на паказ, а Вайнлiх пытаецца, вы самi шылi гэтыя чаравiкi? а колькi тузiнаў можаце мне зрабiць за тыдзень? я адказаў, што два тузiны, дык мяне адразу павiншавалi, адразу мне далi бэргштайг, шаўро i бокс i падганялi, хутчэй,


7 из 56