а то яшчэ спозьнiцеся на цягнiк, i я адыходзiў як Мантгомэры, той сьцiплы герой з-пад Тобруку, гэта велiзарны гонар рабiць у дворскага пастаўнiка, гэта тое самае, што сёньня працаваць з кавалерам Ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу, дворскi пастаўнiк меў мэдалi i на шыльдзе арла з распасьцёртымi крыламi, Кафка i Дворжак шылi для кайзэра строi й боты, а таксама для эрцгерцага, спэцыялiстам па вяндлiнах быў Выметал i Попелка, у вiтрыне адныя кумпякi сярод яловых галiнак i аспарагусу, адзiн мой камарад быў майстар па фраках, я запрасiў ягонага брата да нас, каб адпачыў на ўлоньнi прыроды, але ён так нажлукцiўся сьлiвавiцы, што мы мусiлi яго адмочваць у масьлёнцы, каб не памёр, дык ён рабiў у дворскага пастаўнiка Кафкi, якi меў у гербе зялёныя нагавiцы i залатыя мэдалi, генэрал фон Вухерэр замовiў у яго ясна-блакiтны мундзiр на Божае Цела, але залаты каўнер яму муляў, дык прышла яго жонка, генэралiха, каровiшча як Марыя Тэрэза, а стары Кафка, нэрвовы як кампазытар, хапiў яе i, цягаючы яе па вiтальнi, крычаў, калi гэта пасавала тысячам iншых, дык мусiць пасаваць i вашаму фраеру! таму во бачыце, я часта хаджу на могiлкi, дзе маладыя людзi, замест каб працаваць, дрэмлюць сабе пад крыжамi, а я тут пры сваiх сямiдзесяцi гадох гарэзую з вамi як кайзэр з Шратавай, а яшчэ мяркую зрабiць вам чырвоныя лякаваныя чаравiчкi, як для сястры доктара Карафiята, якая была прыгажуняй, толькi мела шкляное вока, ня надта прыемная справа, бо ня ведаеш, што яна з тым вокам счаўпе, адзiн шапачнiк з Прасьцеява мне распавядаў, што быў з такой адной у кiно, а яна раптам кашлянула i вока ў яе выпала, дык ў перапынку мусiлi яго шукаць мiж крэсламi, а калi знайшлi, яна выцерла яго, прыўзьняла павеку i шусь! маргнула раз-другi i ўсё на месцы, шавецтва гэта вам усё роўна што пякарства, якога вучыўся мой брат Адольф, гэта ўмельства саджаць далiкатнае печыва ў печ, пяшчотна на лапаце, як быццам вы гуляеце ў бiльярд, пры рагалiках на стале нельга сьлiнiць пальцаў, калi б гэта ўбачыў кантралёр, дык зараз


8 из 56