
бы даў поўху, а калi пекар iдзе пасцаць, дык потым мусiць памыць рукi, тым часам як у шавецтве можна нават калупацца ў носе, а такi мясьнiк таксама мусiць зважаць на чысьцiню, у нашым узводзе быў мясьнiк Коцурак Мiласлаў, яму нарываў палец, дык ён яго забiнтаваў, а калi рыхтаваў начынку для кiлбасак, той бiнт аб'ехаў i ўпаў у начынку, але ён меў надзею, што тая кiлбаска зь бiнтам дастанецца якому жаўнеру, дык не дурыў сабе галавы, аднак жа, панна, якi сюрпрыз! тая кiлбаска дасталася ягонаму штабс-лекару, есьць сабе трэцюю кiлбаску, раскройвае яе, а там бiнт! званiтаваў на месцы i адразу паслаў таго Коцурка Мiласлава на фронт, але той мясьнiк замест каб палегчы, наадварот, адзначыўся i дастаў ордэны за мужнасьць, нейкi час i я вазiў аднаму мясьнiку зьвязаныя козы на тачцы, два казьляняткi скакалi вакол мяне, тая каза лiзала мне рукi, i так я сядзеў у полi на тачцы, казьляняткi лiзалi мне рукi, а я плакаў, ну бо якая зь мясьнiка роўня мне, прыхiльнiку эўрапейскага рэнэсансу, дык плюнуў я на шавецтва, бо ўвесь час маеш пры iм аддушаны страўнiк i баiсься, каб не парэзацца нажом, вывучыўся на саладоўнiка i пайшоў у вандроўку па Вугоршчыне, ах, у Шапроне ёсьць выдатны бровар, чырвоны будынак зь белай аблiцоўкай, зялёныя вокны як у Тыролi i ўсё выкладзенае кахлiкамi, ля кожнага вакна жалезныя драбiнкi, каб пажарнiкi на выпадак пажару маглi па iх падымацца ўгору i спускацца ўнiз, як малпы ў Дрэздэне, а Будапэшт гэта дзiва, адна вулiца белая з чырвонымi вокнамi, другая ўся зялёная з жоўтымi вокнамi, вулiцы блакiтныя, залатыя i рабыя, а падчас вайны хлеб там быў белы як пiрог, Горты, той адмiрал, загадаў пастраляць матросаў, якiмi камандаваў Матоўшак, завязалi тым няшчасьнiкам вочы, бо гэта быў бунт або iнакш Mauterei, на пiва, панна, ячмень павiнен быць нязмоклы i непрарослы, трэба яго правеяць i найперш намачыць на верхнiм ярусе ў летняй вадзе, потым даць нанiз на ток i пералапацiць, значыць, перасыпаць драўлянай лапатай або iнакш Wohlgemut'ам, потым ён сушыцца ў саладзiльнi,