Тут можна бегаць, весялiцца, ганяцца за матылькамi, качацца ў траве - усё дазвалялася. Аднак i тут пасля васьмi месяцаў жыцця Бiма ўсё пайшло па камандзе гаспадара: "Пайшоў-пайшоў!" - можаш гуляць. "Назад!" - вельмi зразумела. "Ляжаць!" таксама зразумела. "Ап!" - пераскаквай. "Шукай!" - найдзi кавалачак сыра. "Побач!" - iдзi побач, але толькi злева. "Да мяне!" - бягом да гаспадара будзе кавалачак цукру. I многа iншых слоў уведаў Бiм да года. Сябры ўсё болей i болей разумелi адзiн аднаго, любiлi i жылi, як роўныя, - чалавек i сабака.

Але здарылася аднойчы такое, ад чаго ў Бiма перайначылася жыццё, i ён пасталеў за некалькi дзён. Здарылася гэта таму, што Бiм раптоўна выявiў у гаспадара вялiкi, здзiўляючы недахоп.

А было гэта так. Дбайна i старанна iшоў Бiм па лузе чаўнаком, шукаў кiнуты сыр, i раптоўна мiж пахаў травы, кветак, самое зямлi i рэчкi ўварваўся струмень паветра, незвычайны, хвалюючы, пахла нейкай птушкай, нiяк не падобнаю да тых, якiх ведаў Бiм, - усякiх там вераб'ёў, вясёлых сiнiц, плiсак i ўсякае драбязы, дагнаць якую нечага i брацца (спрабавалi). Пахла чымсьцi невядомым, што хвалявала кроў. Бiм прыпынiўся i паглядзеў на Iвана Iванавiча. А той збочыў, нiчога не заўважыў. Бiм быў здзiўлены: сябар жа не чуе. Дык ён жа калека! I тады Бiм вырашыў сам: паволi пераступаючы ў пацяжцы, пачаў падыходзiць да невядомага, ужо не гледзячы на Iвана Iванавiча. Крокi запаволiлiся, ён быццам выбiраў, куды паставiць кожную лапу, каб не зашамацець, не зачапiць за былiнку.

Нарэшце пах стаў такi моцны, што iсцi далей было немагчыма. I Бiм так i не апусцiў на зямлю правую пярэднюю лапу, прыкiпеў на месцы, нiбыта ўкамянеў. Гэта была быццам скульптура сабакi, зробленая ўмелым скульптарам. Вось яна, першая стойка! Першае абуджэнне паляўнiчага азарту, якi забiрае да самазабыцця.

Ды не, гаспадар цiха падыходзiць, ледзь-ледзь пагладжвае Бiма, якi лёгенька трымцiць усiм целам.

- Добра, добра, хлопчык. Добра, - i бярэцца за аброжак. - Пайшоў... Пайшоў...



10 из 171