- Месца тут дык хапае, гэта праўда. Толькi чамусьцi людзi не закопваюць сваiх блiзкiх дзе папала. Не так сабе, вiдаць. А так хiба ж зямлi шкада каму? - I змоўк, i яго моўчкi слухалi баранлiнцы. - Рашайце, думайце, а я пайду па справах.

I пайшоў з камянелым, суровым тварам далей ад граху. Бровы сышлiся на пераноссi. Рашучы ён быў, гарачы - буранным празвалi яго яшчэ i за тое, што характарам быў мянушцы ўровень. Во i цяпер, каб быў з Сабiтжанам адзiн на адзiн, сказаў бы бессаромнiку ў вочы ўсё, чаго заслугоўваў. Каб запомнiў на ўсё жыццё! Ды не хацелася да бабскiх размоў прычыняцца. Тыя вунь потайкам: прыехаў, маўляў, сынок хаваць бацьку, як у госцi. З пустымi рукамi ў кiшэнях. Хоць бы пачак чаю прывёз, не кажучы пра што iншае. Ды i жонка магла б прыехаць, паплакаць разам з усiмi - чаму не? Нi сораму, нi сумлення. Калi стары заможны быў - пара дойных вярблюдзiц, авечак з ягнятамi больш за дзесятак - такi ён трэба быў. Тады i нявестка наязджала, пакуль не дабiлася, каб усё прадаў. Забрала старога нiбы да сябе, а як машыну купiлi, не патрэбны стаў стары. Цяпер i носа не пакажа. Хацелi былi кабеты пра тое сказаць, ды стары не дазволiў. Не ўздумайце ў такi дзень, ды i не вашая гэта справа.

Ён пайшоў да загона, дзе стаяў на прывязi, час ад часу зласлiва ўскрыкваючы, прыгнаны iм з папасу Буранны Каранар. Бач, ад рук адбiўся, брыдоўнiк, i вось цяпер выказваў сваю незадаволенасць - страхотна разяўляючы зубастую пашчу, жалiўся час ад часу: старая гiсторыя - зноў няволя, а да яе трэба прывыкнуць.

Едыгей падышоў да яго, яшчэ не адрабiўшыся ад прыкрасцi пасля размовы з Сабiтжанам. Ведаў жа, што гэтым скончыцца. Выходзiла - Сабiтжан рабiў iм ласку, прысутнiчаючы на пахаваннi ўласнага бацькi. Яму гэта проста муляла хутчэй бы развязацца. Не стаў Едыгей трацiць лiшнiх слоў, няварта было, бо ўсё роўна ўсё трэба рабiць самому, хiба што суседзi памагалi.



21 из 272