- Агенты ЦРУ i Масаду пусьцiлi атрутным каранi на нашай лiтаратурнай нiве. Агенты носяць славянскiя iмёны, але мы ведаем: у ПЭН-цэнтры, як i ў iншых антыславянскiх цэнтрах, угнязьдзiлiся выключна адны жы...

- Ды-ы... - выгукнуў Iван i ачуўся.

Сонца сьляпiла вочы, у галаве шумела, i Iван напачатку нiяк ня мог даўмецца: дзе ён i што зь iм. I толькi намацаўшы бутэльку, канчаткова пазбыўся чмуры.

Ля берага вiшчэла дзятва, непадалёку покаў мячык - нейкiя хлопцы гулялi ў валейбол, а Ганчарык, седзячы на кукiшках, штосьцi казаў кабеце, i па ягонай натхнёнай паставе можна было зразумець: калега чытаў вершы.

Дзiўнае насланьнё ўбiлася ў сьвядомасьць. Iвану падалося, што нехта неадрыўна глядзiць яму ў сьпiну, хтосьцi сочыць за iм, i ад таго позiрку душа сьцялася i балюча заныла, нiбыта па ёй прайшлiся наждачкай. I яшчэ адна непрыемнасьць напаткала Iвана: у нетрах успушанага жывата штосьцi абарвалася, пералiлося з аднае кiшкi ў другую i азвалася раскоцiстым бурчэньнем. У жываце ўзбунтавалася салянка.

Да блiжэйшых кустоў ён бег на паўсагнутых, iрвучы на хаду газэтны каптур, i ўсьлед яму - а можа гэта толькi здавалася - пагрозьлiва бухалi чыесьцi цяжкiя боты.

З кустоў небарака вылез праз паўгадзiны. Расьпешчаны, разьняволены, ён новымi вачыма зiрнуў на сьвет, i сьвет адкрыў яму патаемную iсьцiну: ва ўсiм вiнаватыя жыды i нацыяналiсты.

Лагодная, дагэтуль нечуваная цеплыня разьлiлася нiжэй сьпiны. Iван памацаў азадак i толькi тады зразумеў, што гэтае цяпло спарадзiла бацькоўская турбота аб iм Абаронцы Ўсiх Славянаў.

Цяпло рабiлася ўсё больш адчувальным. Яшчэ хвiлiна - i кезаўку прыпякло так, нiбыта ў яе ўпiхнулi распалены лiтавальнiк. Iван брыклiва падскочыў i, ратуючыся ад гарачай турботы, пабег да вады. Па дарозе ён зьбiў з ног дзiцёнка, наступiў на голаў той самай кабеце, якой Ганчарык прагнай пяцярнёй рабiў масаж сьцёгнаў i, зьняўшы штаны разам з трусамi, з усяго маху плюхнуўся ў раку.



11 из 13