
Так два цi тры месяцы Кот насiў каралю дзiчыну, упаляваную нiбыта яго гаспадаром. I аднойчы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю прынцэсаю ў свеце, збiраецца выправiцца на шпацыр па беразе рэчкi. Вось i кажа ён свайму гаспадару:
- Калi вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслiвы да канца сваiх дзён. А дзеля гэтага вам трэба зрабiць адно: пайсцi да рэчкi i там, дзе я пакажу, залезцi ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.
Маркiз дэ Карабас паслухаўся Ката i зрабiў усё, як той яму нараiў, хоць, праўду кажучы, зусiм не разумеў, навошта ўсё гэта трэба.
I вось сядзiць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:
- Ратуйце! Ратуйце! Маркiз дэ Карабас топiцца!
Пачуўшы гэтыя крыкi, кароль высунуў галаву з карэты i, пазнаўшы Ката, якi столькi разоў насiў яму дзiчыну, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы i дапамагчы маркiзу дэ Карабасу.
Пакуль небараку маркiза выцягвалi з рэчкi, Кот падышоў да карэты i сказаў каралю, што калi яго гаспадар купаўся, нечакана з'явiлiся злодзеi i ўкралi ўсё яго адзенне, хоць ён, Кот, крычаў на ўсю сiлу: "Трымай iх! Трымай злодзеяў!" (Адзенне ж хiтрун схаваў пад вялiкiм каменем.)
Кароль адразу загадаў служкам пры сваiм гардэробе паехаць i прывезцi пану маркiзу дэ Карабасу адзiн з найлепшых сваiх гарнiтураў. Калi маркiз апрануўся, кароль сустрэў яго вельмi ласкава. А таму, што прыгожае адзенне, якое маркiзу прывезлi, вельмi яму пасавала (а ён i сам з сябе быў хлопец ладны ды зграбны), то каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. I варта было маркiзу дэ Карабасу два-тры разы зiрнуць на каралеўну з пашанай i трошкi з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяцi.
Кароль запрасiў маркiза ў карэту, i далей яны паехалi разам. Кот вельмi радаваўся, што яго планы пачынаюць спраўджвацца. Ён пабег наперад i, убачыўшы на сенажацi сялян, якiя касiлi траву, сказаў iм:
