
Калi тое, што я зьдзейсьнiў - злачынства, тады, напэўна, усё адно, бяскрыўднае яно цi не бяскрыўднае. У параўнаньнi з кiмсьцi, хто ня зьдзейсьнiў нiякага, я злачынца. А для iнспэктара iснуюць толькi злачынцы ды бязьвiнныя, а да бязьвiнных я, безумоўна, не належу, таму iнспэктар перасьледуе мяне, таму мы змагаемся адзiн з адным, таму не пытайцеся ў мяне, што за чалавек гэты iнспэктар, я гэтага ня ведаю, я ведаю толькi, што ён iнспэктар, ушчэнт i дазваньня iнспэктар.
Калi наш сябра пачынае гаварыць пра iнспэктара, ён ужо ня можа спынiцца.Мы, зыходзячы галоўным чынам зь ягонай iнфармацыi, бачым усю справу так: iнспэктар хоча выкрыць i такiм чынам абясшкодзiць нашага сябру. Мiма ўсяе павагi, якую наш сябра адчувае да аналiтычных ды лягiчных здольнасьцяў iнспэктара, ён усё-такi ня можа прыбегчы да яго i распавесьцi яму ўсё, што той хоча пачуць. Гэта значыла б здацца. Наш сябра кажа, што раней ён часта адчуваў спакусу наведаць iнспэктара й поўнiцай адкрыцца яму. Раней ён лiчыў iнспэктара прыязным чалавекам. Ледзь ня кiмсьцi накшталт лекара. Але з таго часу ён, вiдавочна, набыў такi досьвед што да iнспэктара, што ён бачыць: яму застаецца толькi змаганьне.
Цяпер ён ужо ня лiчыць, што iнспэктар перасьледуе злачынства. Iнспэктар перасьледуе людзей, кажа ён. Iнспэктар шчасьлiвы кожнаму, хто мае хоць найменшае дачыненьне да якога-небудзь злачынства, бо тады яму зноў ёсьць каго перасьледаваць. Але замест таго, каб быць удзячным за тое, што яму зноў ёсьць каго перасьледаваць, гэта значыць, замест таго, каб пры перасьледзе часам прымружыць вока цi хоць раз спынiцца на ўтульную пярэрву, ён ужо ня ведае межаў, як толькi ў яго зьявiлася падазрэньне. Пры гэтым у яго няма нiчога, апроч ягоных падазрэньняў. Нiякiх доказаў. Падазрэньне ды руцiна - вось усё, што ён мае.
Доказаў няма, кажа наш сябра. Ёсьць, вядома, адзiн вялiкi доказ злачынства.
