Да прыведзеных успамiнаў Галубiцкага варта дадаць, што нямецкiм гарнiзонам станцыi Каралеўшчына, якую "радыёнаўцы" часткова зьнiшчылi й абрабавалi 17 жнiвеня 1943 году, былi чыгуначныя працаўнiкi арганiзацыi Тодта, людзi ў сваёй бальшынi старыя й небаяздольныя. Найбольш пацярпела не толькi ў Каралеўшчыне, але ў прыдарожных вёсках i ў Докшыцах - на паваротным шляху Радыёнава да ранейшага "бацькi" - якраз карэннае i нi ў чым нявiнаватае беларускае насельнiцтва.

Дывiзiя Камiнскага, што апэравала на Случчыне, Бабруйшчыне й аднаго часу заглянула аж на поўнач ад Менску, зусiм ня розьнiлася ад групы Радыёнава. На сваiм шляху, пераважна ў лясных мясцовасьцях, вынiшчала ўсё i ўсiх без разбору. Старыя, жанчыны цi дзецi - нiхто ня быў выняткам зьверскага й бязьвiннага кровапралiцьця. Гэтыя "ваякi", быццам тыя цыганы, валачылiся па Беларусi, пакiдаючы ў сваiм хвасьце стогны й пракляцьцi нявiнных ахвяраў, папялiшчы й пустэчу...

На Аршаншчыне й Вiцебшчыне лютавала вайсковая група, складзеная зь ленiнградцаў, былых палонных з Чырвонае Армii. Было iх больш дзьвёх тысяч. Гэтыя спэцы сьмерцi й зьнiшчэньня, нiколi ненасытныя крывёй i мукамi безбаронных людзей, практыкавалi ў "акцыях" самыя жахлiвыя мэтады бальшавiцкiх людаедаў - Дзяржынскага, Ягады, Яжова й Бэрыi. Ня толькi Iван Грозны й Чынгiс Хан, але сам нячысьцiк Люцыпар мог-бы шмат чаму ў iх навучыцца.

Дарма, што сяньня маскоўскiя прыгнятальнiкi, з мэтаю канчатковага духовага паняволеньня й зламаньня беларускага народу, бесьперапынна загадваюць беларусам праслаўляць "брацкую руку" й "дабрадзействы вялiкага братняга рускага народу". Нiякая доза казённае партыйнае прапаганды не зможа залячыць крывавых ранаў, зробленых на целе беларускага народа Камiнскiм, Радыёнавым ды iншымi маскоўскiмi валацугамi.



12 из 590