Побач зь няслаўным Iванам Грозным, Пятром Першым, Мураўёвым-Вешальнiкам i Сталiным назаўсёды застануцца ў беларускай народнай памяцi праклятыя iмёны маскоўскiх катаў-людаедаў, што служылi маскоўскаму й бэрлiнскаму тыранам пад час Другое Сусьветнае вайны.

ЛАТЫШЫ

Беларусы з усходнiх, зрабаваных расейцамi пасьля Першае Сусьветнае вайны тэрыторыяў нашай бацькаўшчыны захавалi яшчэ ў памяцi няслаўныя iмёны карных латыскiх стралецкiх адзьдзелаў, што выдатна выявiлi сябе бiзуном маскоўскiх акупантаў, бязьлiтасна душачы сялянскiя супрацьбальшавiцкiя паўстаньнi.

Падчас Другое Сусьветнае вайны латышы ня менш удала вызначылiся як наймiты другога зьненавiджанага акупанта Беларусi. Вельмi трапна, але зусiм скупа й мiмаходам успамiнае ў сваiх нарысах пра iхныя злачынствы ў сумежным з Латвiяй беларускiм раёне Юрка Вiцьбiч:

"Шмат чаго гаротнага бачыла Асьвея ў мiнулым, але найбольшага лiха дазналася яна й ейная ваколiчнасьць у часе Другое Сусьветнае вайны. Здаўна латышскiя нацыяналы, акупаваўшы сьпярша з дапамогаю кайзераўскага генэрала графа Рудыгера фон дэр Гольца Дзьвiнскi, Рэжыцкi й Люцынскi паветы Вiцебшчыны, у якiх большасьць насельнiцтва складалi беларусы, марылi аб далейшым прасоўваньнi на ўсход. Таму, калi нямецкiя нацы загадалi латыскiм нацы лiквiдаваць партызанаў у Асьвейшчыне, дык лютасьць гэтых гайдукоў у дачыненьнi да мiрнага насельнiцтва зьдзiвiла навет iхных паноў. Латыская дывiзiя СС ператварыла ўвесь раён у пустэльню, спалiўшы жыўцом у зачыненых хатах больш за 15 тысяч старых, жанчын i дзяцей. Гэтыя фашыстоўскiя наймiты - кроў ад крывi i плоць ад плоцi бальшавiцкiх наймiтаў - латыскiх стралкоў, што раздушылi цi мала супрацьбальшавiцкiх паўстаньняў у Беларусi, нагадваюць нам у сувязi з Асьвеяй толькi татараў часоў Батыя".

Але не ў вадным беларускiм раёне выявiлi латышы ў 1941- 1944 гадах сваю адданасьць гiтлераўскiм спэцам злачынаў.



13 из 590