Размеркавалi месцы для весляроў, а на кармавое вясло прызначылi двух самых дужых - Геракла i Анкея. Пагрузiлi на "Арго" запасы харчоў, вiна i прэснай вады, каб у дарозе было ўволю што пiць i есцi.

* Кiфара - музычны струнны iнструмент.

Апошнюю ноч арганаўты - так называлi яны сябе - правялi на беразе мора, каля свайго карабля. Яны весялiлiся, слухалi расказы бывалых людзей i цудоўныя песнi Арфея i доўга не маглi заснуць.

На досвiтку Тыфiс пабудзiў усiх: пара было адплываць. Весляры селi за вёслы, рулявы стаў каля руля.

Язон налiў поўную чашу вiна.

- За шчаслiвае плаванне! - усклiкнуў ён i вылiў вiно ў мора - такi быў звычай маракоў перад адплыццём.

Весляры налеглi на вёслы, i "Арго" памчаўся па цiхiм залiве.

За Пелiёнскiм мысам, калi выйшлi ў адкрытае мора, арганаўты паставiлi ветразi. Дзьмуў спадарожны вецер, i лёгкi карабель шпарка паплыў уздоўж гарыстых берагоў Фесалii.

Вось конi Гелiёса вынеслi на неба сонечную каляснiцу - узышло сонца. Радаснымi воклiчамi вiталi арганаўты першы дзень свайго плавання. На небе не было нi хмурынкi, мора спакойнае. Сэрцы поўнiлiся чаканнем i надзеяй, вернымi спадарожнiкамi мараходаў.

Зазвiнелi залатыя струны, i моцны голас Арфея заглушыў плюскат хваляў за бортам карабля.

Пачуўшы песню Арфея, на паверхню мора выплылi дэльфiны i рыбы i паплылi за "Арго", нiбы статак, якi паслухмяна iдзе за пастухом.

На выспе Лемнас

Арганаўты доўга плылi ўздоўж берагоў Грэцыi, потым абагнулi апошнi выступ Халкiдскай паўвыспы i выйшлi ў адкрытае мора.

Аднойчы вечарам яны ўбачылi наперадзе ў моры вогненна-чырвоную выспу. Спачатку яны падумалi, што гэта сонца, якое якраз заходзiла, так афарбавала высокiя горы на выспе. Але надышла ноч, усё пацямнела навокал, а невядомая выспа нiбы палала у цемры перад iмi, i чым блiжэй падплываў да яе "Арго", тым ярчэйшае было зарава.



14 из 109