Лiнда. Думкi Джэкi апошнiм часам усё больш круцiлiся вакол Лiнды. Яго цiкавасць да маладой рэгiстратаркi, якая ўвесь час паглыблялася, здавалася, мне злавеснай лiнiяй на тэмпературным графiку, што няўхiльна паўзла ўгору.

Перш былi толькi завуаляваныя заўвагi, якiя перайшлi ў больш адкрытыя абмеркаваннi, нягледзячы на ўсе мае спробы адвесцi размову ад гэтай тэмы. Потым пачалiся лiсты - доўгiя, накрэмзаныя алоўкам пасланнi на яе iмя, здавалася б, звычайныя любоўныя лiсты, але нават ад iх выгляду патыхала разбэшчанасцю, непрыстойнасць у iх паступова ператваралася ў бессаромнасць. Але нiводны лiст не быў адасланы па пошце або нейкiм iншым чынам дастаўлены ёй; ён перш аддаваўся мне, а потым трапляў у дасье Джэкi, якое паспела за гэты час стаць даволi аб'ёмiстым. Больш таго, Джэкi не рабiў нiякiх спроб асабiстага зблiжэння з Лiндай, можа, таму, што я сурова папярэдзiў яго супраць любых такiх спроб.

Я папярэдзiў таксама Лiнду, але больш ускосна. Як бы мiж iншым сказаў, што, здаецца, апошнiм часам з'явiлася шмат злачынцаў, што нападаюць на жанчын, дадаўшы крыху з гумарам:

- Але я не думаю, што Эд кiдае цябе адну на доўгi час, Лiнда.

Яна засмяялася ў адказ.

- Я б сказала, што не кiдае. Эд дома кожны вечар. Я ўвесь час гавару яму, што не дзеля таго выходзiла замуж, каб увесь час быць адной.

Гэта мяне супакоiла. Паколькi дома яна знаходзiлася пад аховай мужа, а на рабоце - пад маiм пiльным вокам, я не лiчыў, што Лiнда знаходзiлася ў якой-небудзь канкрэтнай небяспецы, нават калi выявiцца, што Джэкi шалёны вар'ят. Я ж па-ранейшаму быў упэўнены, што ён iстэроiдны фантазiйнiк, падвоеная асоба, якая жыве ў летуценным свеце юнацкiх iмкненняў i спантаннай маны.

Потым нейкi час здавалася, што адбылося сапраўднае паляпшэнне.



12 из 17