
Упершыню я пачаў верыць, што настаў паваротны момант i што Джэкi хутка будзе пры сваiм розуме.
У адзiн чацвер ён прыйшоў у вельмi ўзрушаным стане. Вiдаць, паўгадзiны ён моўчкi круцiўся ў вялiкiм скураным крэсле, нават не гледзячы ў мой бок. За ўвесь час ён толькi раз выкрыкнуў:
- Паскудная распуснiца - што б з ёй нi здарылася, яна гэта заслужыла!
Я iнстынктыўна здагадаўся, каго ён меў на ўвазе, але вырашыў упэўнiцца.
- Лiнда?
- Ну, я ўсё бачу. Учора вечарам, праз акно яе дома, яна i гэта тупая жывёла, за якога яна выйшла замуж, цалуюцца, абдымаюцца, дурацца - не хапiла нават прыстойнасцi апусцiць шторы.
- Джэкi, ты абяцаў...
- Ад гэтага робiцца моташна. - Ад злосцi ён сцiснуў кулакi. - Скача па пакоi ў адных майтках, а гэты iдыёт сядзiць i лыбiцца, а ўвесь гэты час на яго месцы павiнен быў быць я. - I дадаў недарэчы: - А на вячэру ў iх быў бiфштэкс.
Я панура слухаў, як Джэкi ўсё больш юшыўся, пераказваючы кожную непрыемную падрабязнасць таго, што рабiлi Лiнда i яе муж. Ён праседзеў цэлы вечар на кукiшках на пажарнай лесвiцы каля iх кватэры, назiраючы i слухаючы, што рабiлася за вокнамi. Нарэшце я перабiў яго.
Здавалася, ён не пачуў маёй заўвагi.
- На станiку, злева - сэрца з карункаў. Нiчога больш прыгожага я не бачыў - такое прыгожае, што хацелася сарваць.
