- Джэкi, паслухай! Час спынiцца!

- Я нiчога не зрабiў. - Ён хiтравата паглядзеў на мяне. - Чаго гэта вы так хвалюецеся?

- Тое, што ты зрабiў, было даволi гнюсна, - адказаў я са злосцю. Я вымушаны быў прыкласцi намаганнi, каб супакоiцца. - Ты ж разумны чалавек, Джэкi, i ведаеш, чым канчаюцца такiя паводзiны. Я паверыў, што мы разам з табой зможам вырашыць твае праблемы. Але яшчэ некалькi такiх учынкаў - i я буду вымушаны звярнуцца па дапамогу збоку.

Ён устаў i нахiлiўся нада мной, неяк дзiўна ўтаропiўшыся ў мой твар.

- Але я не думаю, што вы сапраўды хочаце мяне вылечыць, доктар. Я думаю, што вы хутчэй мною цешыцеся.

Сказаўшы гэта, ён пайшоў.

Я праседзеў рэштку адведзенай на яго вiзiт гадзiны, утаропiўшыся ў тэлефон i вырашаючы для сябе, цi трэба патэлефанаваць палiцыi i тым самым палажыць канец усёй гэтай справе. Але я не мог прымусiць сябе ўзяць слухаўку. Яшчэ адна сустрэча, вырашыў я, i я буду ведаць дакладна. Да таго ж я быў абсалютна ўпэўнены, не маючы на гэта падстаў, што Джэкi вернецца.

Ён вярнуўся ў звычайны час, у наступны чацвер, спакойны i самаўпэўнены. Я таксама iмкнуўся схаваць сваю нервовасць.

- Джэкi, ты думаў пра нашу папярэднюю размову? - спытаў я.

Ён усмiхнуўся, абышоў стол i спынiўся, схiлiўшыся нада мной.

- Ну, зразумела.

- Тады, я мяркую, ты прыйшоў да якога-небудзь рашэння.

- Так, я канчаткова вырашыў. Я збiраюся выправiцца пасля гэтага.

- Пасля гэтага? - Ад таго, што я глядзеў на яго знiзу ўверх, у мяне пачало ламаць шыю. - Пасля чаго?

- Пасля таго як я займуся Лiндай. Вось што мне было патрэбна ўвесь час выгнаць з сябе нячысты дух. I тады я змагу стаць добрым раз i назаўсёды. - У яго звонкiм голасе чулася палёгка i хлапчуковая захопленасць. - Гэта такi просты спосаб лячэння.

Я з цяжкасцю мог гаварыць, пачуўшы такую фантастычную прапанову.

- Джэкi, - прашаптаў я, - ты памыляешся. Як ты мог нават падумаць...



14 из 17