
- Усяго толькi адзiн апошнi дрэнны ўчынак, - аб'явiў ён. У кутку яго рота блiснула слiна. - Вось тады ўсё будзе скончана. Вы ведаеце, што я мушу гэта зрабiць, доктар. Таму паклiчце яе сюды i дазвольце мне гэта здзейснiць. - Ён пачаў расшпiльваць кашулю.
- Не! - крыкнуў я. - Справа заходзiць занадта далёка! Сядай i падумай, наколькi гэта ўсё немагчыма!
- Але гэта будзе так проста. Я мацнейшы за яе, гэтак жа як я мацнейшы за вас. I, акрамя нас, тут нiкога больш няма.
Тое, што ён сказаў, была праўда. У гэты момант уладаром быў Джэкi. Але я ўсё ж звярнуўся да яго з апошнiм заклiкам.
- Джэкi, ты хоць бы падумаў, што можаш зрабiць самому сабе! Падумай аб вынiках! Падумай, што яны зробяць з табой!
- Мне трэба атрымаць спакой, - урачыста сказаў ён. - Яны зразумеюць гэта, калi я iм усё раскажу. Так, паглядзiм - куды я паклаў гэту пешню для лёду?
Я адчуў, што не магу зварухнуцца з месца. Нiбы скрозь тонкую заслону туману я бачыў, як ён выцягнуў шуфляду шафы для дакумантаў i пачаў там корпацца, шукаючы пешню для лёду. Я дакладна зразумеў, што ён хоча зрабiць, але не меў сiлы яму перашкодзiць. Нiбыта ў страшным сне, я быў пазбаўлены волi. Над усiм уладарыў Джэкi. Я ўбачыў, як ён нацiскае кнопку званка, каб паклiкаць Лiнду, i падрыхтаваўся быць сведкам жахлiвай сцэны, што павiнна была вось-вось адбыцца.
Дзверы адчынiлiся, i ў кабiнет зайшла яна з усмешкай на твары i ў белай унiформе - нiбыта iлюстрацыя да паняцця фiзiчнага здароўя i нармальнай псiхiкi.
- Слухаю вас, доктар.
- Падыдзi сюды, - хрыпла загадаў Джэкi. - Я цябе даўно чакаю.
Яна зрабiла крок наперад, потым вочы яе шырока адкрылiся ад здзiўлення, калi ўбачыла, як да яе пачаў красцiся Джэкi.
- У чым справа? - спытала яна, адступаючы назад. - Што вы робiце з гэтай пешняй?
Лiнда пачала крычаць, калi на яе наскочыў Джэкi, моцна прыцiснуў да сябе, а потым пачаў iрваць на грудзях унiформу. Лiнда аказалася мацнейшай, чым думаў Джэкi - яна змагалася за сваё жыццё. Яна ўхапiлася за запясце яго правай рукi i абедзвюма рукамi старалася адхiлiць ад грудзей вострую пешню, а Джэкi вольнай рукой бiў яе па твары i сцягваў сукенку. Я ж увесь гэты час спаралiзаваны жахам назiраў за гэтым садысцкiм нападзеннем.
