Спярша ён нагадаў у час размовы, што ў некалькiх месцах разбiў вокны. Потым пералiчыў пустыя дамы, што будавалiся ў новым раёне, якiя ён паспеў наведаць. Пасля гэтага пачаў расказваць, як урываўся ў памяшканнi, дзе ўжо жылi людзi, у асноўным у кватэры ў цэнтры горада, населеныя адзiнокiмi жанчынамi. Гэтыя процiзаконныя дзеяннi адбывалiся на досвiтку. Джэкi, паводле яго слоў, заходзiў пацiху ў спальню i назiраў некаторы час за спячай жанчынай, а потым крадком, так i не пабудзiўшы яе, выходзiў з кватэры.

- Няўжо вы не баiцёся, што вас могуць злавiць? - спытаў я яго.

- Я нiчога не баюся, - пахвалiўся Джэкi.

Часцей за ўсё ён не тоячыся, з пагардай, ставiўся да астатнiх людзей, асаблiва да тых, хто належаў да органаў улады, напрыклад, да палiцэйскiх - цi да мяне, якога ён таксама лiчыў прадстаўнiком улады. Аднак Джэкi часам перажываў перыяды, калi ён сапраўды саромеўся сваiх паводзiн i прыдумваў сабе ўрачыстыя "запаведзi" для прыстойнага жыцця, якiя ён хутка парушаў цi нават не збiраўся выконваць.

Я пачаў сачыць за газетамi, шукаючы ў iх спасылкi на яго магчымыя подзвiгi. Iх я не знайшоў, разумеючы, аднак, што гэта неабавязкова можна лiчыць дастатковым доказам.

Разбiтае шкло ў вокнах цi збiтая з ног дзяўчынка на пустой вулiцы, такiя здарэннi, за якiя, па яго словах, ён быў адказны, былi, вiдаць, вельмi нязначныя, каб iмi зацiкавiлiся газеты.

Аднойчы я знайшоў паведамленне, ад якога праняў холад. Разведзеная жанчына, вяртаючыся позна вечарам дадому, заспела ў спальнi злодзея. Памiж iмi адбылася бойка, i жанчына была паранена ў плячо, вiдаць, пешняй для лёду. Незнаёмец знiк.

Я адчуў цвёрдую ўпэўненасць, што на жанчыну напаў Джэкi. Як ён i асцерагаўся з самага пачатку, нязначныя адхiленнi пачалi паступова пераходзiць у больш жахлiвыя дзеяннi. I мяне ўвесь час непакоiла думка, што я не магу знайсцi шлях да яго душы i даведацца аб iм праўду.

Вядома ж, Джэкi ў наступны чацвер, у час чарговай кансультацыi расказаў у дэталях пра нападзенне.



9 из 17