- Так, каб на мяне трасца, так ёсьць! - плакаў Роджэр Бэнтлi - Ня так даўна не было аўтамабiляў, кансэрвавых нажоў, тэлевiзii. Нехта павiнен быў прыдумаць iх. Пачатак лекцыi. Нехта павiнен быў пабудаваць гэта ўсё. Сярэдзiна лекцыi. Мроi навуковай фанстатыкi сталi навуковым фактам. Лекцыя скончаная!

- Сумняюся! - сказаў Роднi.

Роджэр Бэнтлi мог толькi нахiнуцца пад цяжарам сынавай iронii, каб пагладзiць дарагога мёртвага зьвера.

- Выбачаюся. Дог пакусваў мяне. Не магу справiцца з сабой. Тысячы гадоў мы толькi й робiм, што памiраем. Цяпер час мiнуўся. Падсумаваньне: навуковая фантастыка.

- Хлусьня. - Сьмяяўся Роднi. - Спынi гэтае вярзеньне, татуся.

- Вярзеньне? - Роджэр дакрануўся да сабакавай пысы. - Дакладна. А што наконт Лiстэра, Пасто, Салка? Яны ненавiдзелi сьмерць. Рабiлi ўсё, каб зьвесьцi яе. Уся навуковая фантастыка толькi вакол гэтага й была. Ненавiдзець рэчы, якiмi яны ёсьць, прагнуць зрабiць рэчы iншымi. Вярзеньне?!

- Старая гiсторыя, тата.

- Старая? - Роджэр Бэнтлi затрымаў сына жахлiвым паглядам. - Божа. Я нарадзiўся ў 1920 годзе, i, калi ў той час ты хацеў наведаць сваю сям'ю ў нядзелю, ты...

- Iшоў на могiлкi? - сказаў Роднi.

- Дакладна. Мой брат i мая сястра памерлi, калi мне было сем гадоў. Палова сям'i сышла! Скажэце мне, дарагiя дзецi, як шмат вашых сяброў памерла, пакуль вы гадавалiся? У пачатковай школе? У вышэйшай?

Ён залучыў сям'ю ў свой пiльны пагляд i чакаў.

- Нiхто, - нарэшце вымавiў Роднi.

- Нiхто! Вы чуеце гэта? Нiхто! Бог мой. Шасьцёра маiх найлепшых сяброў памерлi, калi мне было дзесяць. Чакайце! Я толькi што згадаў!

Роджэр Бэнтлi паляцеў шукаць нешта ў сьпiжарнi й дастаў на сьвет стары запiс 78-гадовае даўнiны, зьдзiмаючы зь яго пыл. Ён углядаўся ў надпiс.

- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?

Усе падышлi паглядзець на старую плiтку.

- Слухай, колькi гэтаму гадоў?

- Я пушчаў гэта сто разоў, калi быў дваццацiгадовым юнаком, - сказаў Роджэр.



4 из 8