Так, i, магчыма, гэта была гарэлая канiна.

Гарэлая канiна? - плакаў чалавек.

Так, сказаў ягоны iнфармант, калi гарэла стайня, стайню ахапiла вогнiшча, сабака паеў абпаленай канiны i здох.

Стайня? - плакаў уладальнiк сабакi. - Як туды патрапiў агонь?

Iскры ад дому разьляцелiся паўсюль, агонь перакiнуўся на стайню, конi згарэлi, сабака паеў канiны й здох.

Iскры ад дому? - крычэў адпускнiк. - Як?

У доме загарэлiся фiранкi.

Фiранкi? Загарэлiся?

Ад сьвечак, што былi ля труны.

Труны?

Пахавальнай труны вашай цёцi, фiранкi загарэлiся ад сьвечак, запалаў дом, iскры перакiнулiся паўсюль, згарэла стайня, сабака паеў гарэлай канiны...

Вынiк: нiчога новага, альбо што забiла сабаку!

Кружэлка дашыпела й спынiлася.

У цiшынi здарыўся быў маленькi бясшумны рагаток, нягледзячы нат на тое, што гiсторыя была пра памерлых людзей ды сабак.

- Цяпер, цi атрымалi вы ўрок цяпер? - сказаў Роднi.

- Не, павучэньне.

Роджэр Бэнтлi паклаў свае рукi на катэдру:

- Ня ведаю, мы тут для Дога цi для самiх сябе. Я думаю, усё разам. Мы людзi, у якiх нiчога-нiколi-не здаралася. Сёньня ўпершыню. Гэта ня значыць, што я хачу раптоўнай загубы цi хваробы. Баранi Бог. Сьмерць, прыходзь павольна, калi ласка.

Ён круцiў кружэлку ў сваiх рукох i стараўся чытаць словы.

- Нiчога новага. Апроч таго, што цётчыны пахавальныя сьвечкi запальваюць фiранкi, iскры разьлятаюцца, сабака памiрае. У нашых жыцьцях з дакладнасьцю наадварот. Нiчога новага гадамi. Добрыя жыцьцi, здаровыя сэрцы, удала праведзены час. У чым рэч?

Роджэр Бэнтлi кiнуў пагляд на Роднi, бо той зiрнуў на гадзiньнiк.

- Калi-небудзь мы павiнны памерцi, таксама, - Роджэр Бэнтлi сьпяшаўся, цяжка паверыць. Мы разбэшчаныя. Але Сузан мела рацыю. Дог памёр, каб сказаць нам гэта, асьцярожна, i мы павiнны верыць. I ў той жа самы час сьвяткаваць. Што?



6 из 8