
- Ну, я табе! - Слава сарваўся з месца i, мiнаючы брамку, пераскочыў цераз плот. На хаду скiдваючы свiтэр, пад якiм была ў яго надзета майка з нумарам дзевяць, ён крыкнуў: - На поле, час не церпiць!
Нiшто не апраўдвала Славiных прадчуванняў. Ужо з першай атакi ён забiў гол. Праўда, шасцiкласнiкi неўзабаве зайгралi лепш, але Слава i таварышы па камандзе захоўвалi перавагу ў лiку.
- Засталося пяць хвiлiн, - паведамiў Косцiк, прабягаючы мiма Славы.
- Угу, - задаволена кiўнуў Слава i падняў руку, просячы пас.
Мяч да яго не дайшоў. Больш таго, ён зрэзаўся з нагi абаронцы i ўляцеў у вароты iх каманды. Слава нахмурыўся. Пачынаючы з цэнтра, ён аддаў пас назад Косцiку, а сам iрвануўся наперад. I зноў мяч да яго не трапiў, заблытаўся ў нагах на iх палавiне поля. Потым, як нехаця, выкацiўся з-пад купкi хлопцаў i спынiўся. Раней за ўсiх ля мяча апынуўся шасцiкласнiк. Слава аж зажмурыўся. За дзве хвiлiны да канца матча яны прайгравалi ўжо з лiкам адзiн - два.
- Адыграемся! - крыкнуў ён сваiм хлопцам. - Паснi, Манцэвiч!
Косцiк паснуў. Выдатна. Так, як толькi ён умеў: прама насупраць варот, пад левую нагу. Удар!.. Мяч ляцiць побач з бакавой штангай, а Пецька... паказвае язык.
Загучаў свiсток суддзi. Запляскалi ў далонi, запiшчалi дзяўчаты, засвiсцелi хлопцы... Слава як не чуў усяго гэтага. Ён дзiвiўся з сябе, што так дакладна прадбачыў, як скончыцца матч.
