
Джамшыду толькi-толькi мiнуў годзiк. Радуючы нас з мужам, ён пачаў рабiць першыя крокi: прыпаўзе ў кухню на карачках, а там, абапiраючыся на сцяну, устане на ножкi i харобра ступiць да мяне. I праз секунду ўжо ўчэпiста трымаецца за матчыну спаднiцу, смяецца разам з намi. Участковы доктар, якая цярплiва лячыла нашы бясконцыя прастуды i бранхiты, сказала, што цяпер малы павiнен хварэць меней - мiнуў самы пяшчотны ўзрост, але атрымалася ўсё iнакш.
Лета стаяла гарачае. I як я нi берагла Джамшыда, ён захварэў. Захварэў цяжка. Тэмпература падскочыла да сарака градусаў. Не дапамаглi нi абцiраннi, нi кампрэсы. Iртуць у тэрмометры апускалася ненадоўга i тут жа iмкнулася да гэткай страшнай адзнакi - сорак. Дыхаў Джамшыд з цяжкасцю, амаль не расплюшчваў вачэй. Выклiкалi "хуткую дапамогу".
У прыёмным пакоi сына доўга аглядалi, i я пачала плакаць, баючыся, што доктар скажа што-небудзь страшнае, безвыходнае.
- Пнеўманiя, - канстатавала яна, гледзячы на нас з мужам. - Дзiця вельмi слабое. Неабходная шпiталiзацыя.
Мы з Сарварам маўчалi, не ведаючы, што рабiць, што сказаць.
Доктар аклiкнула сястру:
- Хлопчыка ў рэанiмацыю. Увядзiце жарапанiжальнае зараз жа... А вы не трывожцеся, як толькi стан палепшыцца, адразу перавядзём вашага малога ў агульную палату.
Сястра спрытна напоўнiла шпрыц, увяла iглу ў ягадзiцу Джамшыда. Ён нават не заплакаў - так выматала яго хвароба.
- Скажыце, доктар, а... - павярнулася я да доктара, але тут жа ўчула выгук медсястры: - Зухра Рустамаўна! Яму блага!
Убачыўшы, што сынавы губы пасiнелi, а вочы сталi закачвацца, я кiнулася да яго, але медсястра ўжо схапiла яго, пабегла па калiдоры.
У рэанiмацыйнае аддзяленне нас з мужам не пусцiлi. Стоячы пад глухiмi дзвярыма, я нiчога не бачыла i не чула. Толькi адчувала, як слёзы бягуць па твары.
