Прадстаўнiцы слабога полу старалiся з усiх сiл паказаць, што могуць прынесцi карысць нiколькi не меншую, як мужчыны. I, трэба сказаць, дабiлiся вялiкiх поспехаў. Сучасны Лiелаш высокi ўзровень развiцця цывiлiзацыi Астры быў дасягнуты дзякуючы самаадданай працы жанчын. Пераможаны хваробы! Жанчыны не пераставалi шукаць i рабiлi адно ашаламляльнае адкрыццё за адным. Сiнтэтычная ежа! Гiпнанавучанне! Штучнае выношванне дзяцей!.. Дзевяць месяцаў, што вызвалiлiся, яны аддавалi навуцы i працы. Усё цяпер проста: схадзiў у iнкубаторый, а далейшае - гадаванне i выхаванне - бярэ на сябе грамадства. У вальерах iнтэрнатаў бавiлiся дужыя шчаслiвыя дзецi, пазбаўленыя сузiрання агiдных сямейных сцэн, павучанняў старэйшых. Пасталеўшы, яны iшлi ў вялiкае жыццё, маючы пры сабе стандартнае пасведчанне асобы i псiхалагiчную ўстаноўку - грамадскае жыццё вышэй за асабiстае.

Пры такой актыўнасцi жанчын мужчыны сталi ставiцца да дзейнасцi на карысць грамадства з дзiўнай раўнадушнасцю. Вiдаць, гэта ўласцiва моцнаму полу: адхiлiлi яго ад ключавых пазiцый, тут жа кiснуць... Замест таго каб, вызвалiўшыся ад сямейных вузаў, з натхненнем заняцца стваральнай працай, мужчыны без пярэчанняў перадалi пазiцыi актыўным i мэтанакiраваным жанчынам i ператварылiся ў вялых, апатычных iстот, якiя не цiкавiлiся нiчым, апроч прагляду вiдэафiльмаў i алкаголю. Праўда, часам узнiкалi забурэннi, даходзiла нават да пагромаў, але ўрад, у якiм да таго часу былi адны жанчыны, уцiхамiрыў бунтаўнiкоў.

Прачнуўся Джамшыд i захныкаў. Я ўзяла яго на рукi, павярнулася да Лiелаш, аднак яе ўжо не было.

Дзень прайшоў хутка, а ўвечары, калi, уклаўшы сына спаць, я сядзела побач з iм i думала пра iншапланецянку, за спiнай пачуўся голас:

- Не перашкоджу?

- Не, - прашаптала я, хоць па целе ў мяне пабеглi мурашкi.

- Супакойцеся... Я не закончыла свой расказ...

Грамадства Астры перажыло сур'ёзны крызiс. Рэзка павялiчылася колькасць самагубстваў сярод мужчын, узрасла злачыннасць. Групы экстрэмiстаў, сярод iх былi i жанчыны, захоплiвалi iнкубаторыi i знiшчалi жаночыя зародышы, выгукваючы пры гэтым: "Смерць жанчынам!"



8 из 12