Урад не мог раўнадушна пазiраць на гэтыя беспарадкi, што пагражалi спакою быцця i падрывалi асновы. Частка самых актыўных мужчын была змешчана ў рэзервацыю, астатнiх пакiнулi на волi, але ўсталявалi сталы кантроль. Адначасна з гэтымi мерамi ўрад выдзелiў вялiкiя сродкi для сацыялагiчных даследаванняў. Вучоныя павiнны былi знайсцi прычыну бядотнага становiшча на планеце. I яны пастаралiся апраўдаць давер - гiпотэз было высунута вялiзная колькасць. Многiя з iх выявiлiся пад час праверкi суцэльнай лухтой, а некаторыя заслугоўвалi пiльнай увагi. Сярод гэтых вельмi кемных гiпотэз была i тая, што высунула астрапсiхолаг Лiелаш. Дзейнасць Лiелаш вымагала ад яе шмат гадоў назiраць за планетай Зямля i яе жыхарамi. Вынiкам назiрання з'явiлася кнiга "Пра ўплыў эмацыянальна-псiхалагiчнага атавiзму (т.зв. кахання) на лад жыцця жыхароў Зямлi". Выкарыстоўваючы вынiкi практычна, Лiелаш прапанавала накiраваць на Зямлю экспедыцыю для вывучэння зямных жанчын, каб выдзелiць з iхняй крывi "вакцыну жаноцкасцi", у iснаваннi якой яна не сумнявалася. Лiелаш даказала, што менавiта страта жаноцкасцi жыхаркамi Астры прывяла грамадства да яго цяперашняга стану. Планавалася, што вакцына будзе ўведзена добраахвотнiкам, тым самым стане магчымым праверыць, як дзейнiчае здатнасць кахаць i шкадаваць на жанчыну-астрыянку.

Iдэя Лiелаш атрымала нечаканую падтрымку. Ёю загарэлiся i мужчыны i жанчыны. Урад ухвалiў план. Спецыялiсты па зямной культуры выбралi найбольш зручнае для кантакту месца - горны раён Узбекiстана. Яны прыйшлi да высновы, што ўсходнiя жанчыны найбольш жаноцкiя. Iхняе каханне i пашана да мужа, пяшчотная прывязанасць да дзяцей былi вартыя павагi. Акрамя таго, чыстае горнае паветра было неабходна для нармальнага самаадчування сяброў экспедыцыi, бо агульная забруджанасць зямной атмасферы перавышала ўсе дапушчальныя нормы. Лiелаш даверылi кiраваць невялiкай групай вучоных, якая накiроўвалася па сродак, якi, цалкам магчыма, дапаможа цывiлiзацыi Астры.



9 из 12