
Але вось што парадаксальнае - нельга лiчыць памяць арганiчнай! Звычайны васковы валiк запамiнае гукi. Магнiтная стужка лёгка ўзнаўляе галасы, якiя замоўклi стагоддзi назад. Памяць - гэта фiлалагiчны адбiтак, сляды, пакiнутыя на матэрыi, якiя змянiлi будову малекул; i калi яе абудзiць, малекулы ўзновяць тыя самыя вобразы ў тым самым рытме.
Квадрыльёны i квiнтыльёны абуджаных вобразаў-формаў накiравалiся з чэрапа мумii ў уваскрашальнiк. Памяць, як заўсёды, не падвяла.
Вейкi ўваскрэшанага ўздрыгнулi, i ён расплюшчыў вочы.
- Значыцца, гэта праўда, - сказаў ён гучна, i машына адразу пераклала яго словы на мову гэнейцаў. - Значыцца, смерць - толькi пераход у iншы свет. Ды дзе ж усе мае прыблiжаныя?
Апошнюю фразу ён вымавiў разгубленым, жаласным тонам.
Уваскрэшаны сеў, потым выбраўся з апарата, вечка якога аўтаматычна паднялося, калi ён ажыў. Убачыўшы гэнейцаў, ён задрыжаў, але гэта доўжылася нейкае iмгненне. Уваскрэшаны быў ганаровы i валодаў своеасаблiвай высакамернай мужнасцю, якая цяпер яму спатрэбiлася. Неахвотна апусцiўся ён на каленi, упаў нiц, але тут сумненнi адолелi яго.
- Вы багi Эгiпта? - папытаўся ён i зноў устаў. - Што за вырадкi! Я не пакланяюся невядомым дэманам.
- Забiце яго! - сказаў капiтан Горсiд.
Двухногая пачвара сутаргава тарганулася i растала ў полымi прамянёвай стрэльбы.
Другi ўваскрэшаны падняўся, дрыжучы i бляднеючы ад жаху.
- Божа мой, каб я яшчэ калi-небудзь дакрануўся да праклятага зелля! Падумаць толькi, дапiўся да ружовых сланоў...
- Гэта што за "зелле", пра якое ты ўспомнiў, уваскрэшаны? - з цiкаўнасцю папытаўся Ёал.
- Пяршак, сiвуха, атрута ў фляжцы з задняй кiшэнi, малако ад шалёнай кароўкi, - чым толькi не пояць у гэтым прытоне, Божа мой!
