Здабыча была адмысловая! Да таго ж, малпы дзейнiчалi, прытрымлiваючыся строгага парадку. Яны паклалi скрываўленыя целы тварамi ўверх у адзiн рад, быццам па лiнейцы. А пасля пачалi пад захопленыя воклiчы дам усё роўна як аздабляць забiтую дзiчыну, каб яна выглядала згодна з iх густам як мага больш iмпазантна. Яны ўкладвалi рукi ўздоўж тулава, выпроствалi скурчаныя пальцы i паварочвалi далонi ўверх, выцягвалi ногi, размяўшы iх у каленях, паварочвалi гiдка скрыўленыя набок галовы. Нарэшце яны клапатлiва прычасалi забiтых, асаблiва жанчын, гэтаксама ж як некаторыя паляўнiчыя прычэсваюць поўсць або прыгладжваюць пер'е толькi што забiтым звярам цi птушкам.

Баюся, я не змагу перадаць тое, што адчуваў, гледзячы на гэты брыдотны кашмар. Не памятаю, цi казаў я пра знешнасць усiх гэтых гарыл i шымпанзэ, пра спецыфiчныя грымасы i жэсты малпаў, калi не лiчыць таго, што паведамiў пра чалавечы выраз iх вачэй. Цi не забыўся я згадаць, як дамы-гарылы, таксама апранутыя па-спартоваму, але з вялiкай вытанчанасцю, мiтусiлiся i штурхалiся, вышукваючы лепшыя трафеi, i паказвалi на iх пальцамi, вiншуючы сваiх кавалераў? Цi ж сказаў што-небудзь пра тую жудасную сцэнку, калi адна дама выняла з сумачкi маленькiя нажнiцы, нахiлiлася над трупам, адрэзала некалькi чорных пасмаў i, звiўшы iх у колца, прыкалола шпiлькаю да свайго капелюша? Усе астатнiя дамы, зiрнуўшы на яе, адразу ж зрабiлi тое самае.

Нарэшце здабычу рассартавалi: усе трупы былi акуратна пакладзены ў тры рады, мужчыны i жанчыны ўперамешку. У небе, залiваючы гэтыю варварскую сцэну нясцерпным святлом, палала Бетэльгейзе. У жаху я адвёў вочы i ўбачыў новую дзейную асобу - малпу с трыножнiкам i замацаванай на iм доўгай чорнай скрынкаю. Гэта быў шымпанзэ. Я хутка пазнаў у iм фатографа, якi збiраецца зняць пышную карцiну багатых вынiкаў слаўнага палявання.



37 из 145