
- Ну-ну... Расказвай байкi... - перапынiў яго Жэром са сваёй хiтрай усмешкай.
Спляжаны, зняможаны Жан адкiнуўся на падушку.
- Ведаеш, - працягваў Жэром, - не трэба тут паказваць свой гонар. Ну што тут такога абразлiвага, калi чалавек кахае жанчыну, ды кахае так, што гатоў богу душу аддаць, калi даведваецца, што яго не кахаюць?
Жан заплюшчыў вочы i нiбы збiраў усе свае сiлы для апошняга слова.
- Жэром! - ледзь прабiўся яго цiхi голас. - Я не хачу цябе бачыць. Iдзi адсюль. Iдзi i нiколi больш не прыходзь.
А Жэром быццам i не чуў гэтых слоў. Ён асцярожна папраўляў коўдру i супакойваў хворага:
- Ай-яй-яй, варушышся, круцiшся. Прастудзiшся яшчэ. Вось дзiвак!
- Не называй мяне так! Я забараняю табе!
- Дарэчы, ты ведаеш, што вечарам да цябе зойдзе наш шэф Маландрэн?
- Пляваць мне на яго! - чуеш?! - на ўсiх мне напляваць!
Ён хацеў прыўзняцца на адзiн локаць, але рэзкi боль прымусiў яго зноў упасцi на падушку. I нiбы праз туман бачыў ён, як Жэром устаў, апрануў палiто i ўзяў свой капялюш...
* * *
У той самы вечар у шпiталi з'явiўся месьё Маландрэн - невысокi тоўсценькi чалавечак з чорнымi блiскучымi вачыма.
- Вiтаю вас, дарагi, - бадзёра пачаў шэф, - i вiншую! Вiншую вас з тым, што вы нарэшце парушылi будзённае цiхаплыннае жыццё нашага бюро!
- Месьё Маландрэн, мне прыемна гэта чуць ад вас, але што я такое зрабiў, каб... - адказаў, запiнаючыся, Жан.
- Вось гэта прыгода дык прыгода! Вы ведаеце, Жан, я ў захапленнi ад вас.
- Месьё Маландрэн, што вы, што вы, я...
- Паслухайце, Жан, як жа гэта цудоўна, як жа гэта прыгожа - так кахаць! Кахаць да самазабыцця, калi нават уласнае жыццё аддаецца на алтар гэтаму высокаму пачуццю!..
