Жывы Акiян меў свае глыбiнi i плыткiя месцы, а яго выспы, пакрытыя налётам выветраных мiнералаў, сведчылi, што калiсьцi яны былi дном Акiяна - было невядома, цi рэгуляваў ён з'яўленне над вадой i знiкненне скальных парод, якiя хавалiся ў яго глыбiнях. Я пазiраў на вялiзныя, з рознымi адценнямi фiялетавага i блакiтнага колераў паўшар'i на карце i каторы ўжо раз у сваiм жыццi быў здзiўлены iх выглядам, як i даўней, у дзяцiнстве, калi ўпершыню пачуў пра iснаванне Салярыс.

Не ведаю, як гэта сталася, але ўсё, што адбывалася дагэтуль - таямнiчая смерць Гiбарыяна, нават мая цьмяная будучыня, - здалося мне гэткiм нязначным, што я нi аб чым не думаў, захоплены аглядам мапы, якая зачароўвала кожнага чалавека.

Асобныя ўчасткi "жыватвору" былi названы iмёнамi даследнiкаў, якiя прысвяцiлi сябе iх вывучэнню. Я пазiраў на глеемасiў Тэхсала, якi ахоплiваў экватарыяльныя архiпелагi. Раптам адчуў на сабе нечы позiрк.

Я ўсё яшчэ стаяў над мапай, але ўжо не бачыў яе, бо быў як паралiзаваны. Дзверы знаходзiлiся насупраць мяне, яны былi застаўлены скрынкамi i прысунутай да iх шафай. Напэўна, гэта нейкi аўтамат, падумаў я, хоць да гэтага ў пакоi не было нiводнага робата, а ўвайсцi непрыкметна ён не мог. Скура на карку i на плячах пачала смылець, адчуванне цяжкага нерухомага позiрку станавiлася нясцерпным. Я мiжволi ўцягваў галаву ў плечы i ўсё мацней абапiраўся на стол, якi раптам пачаў марудна рухацца па падлозе; гэты рух працверазiў мяне. Я рэзка павярнуўся.

Пакой быў пусты. Перада мной чарнела вялiкае паўкруглае акно. Дзiўнае адчуванне не знiкала. На мяне пазiрала пустэча, бязмежная, бязлiкая, бязвокая. За шыбамi, у змроку, не свяцiлася нiводная зорачка. Я занавесiў акно. Яшчэ не мiнула i гадзiны майго знаходжання на Станцыi, але я пачаў ужо разумець, чаму ў некаторых з'яўляецца тут манiя праследавання. Мiжволi згадалася смерць Гiбарыяна. Я добра ведаў яго i да гэтага часу быў перакананы, што нiякiя абставiны не вымусiлi б яго звiхнуцца. Зараз гэтая перакананасць знiкла.



23 из 186