Там, дзе калiдор меў паварот, яна знiкла за дзвярыма Гiбарыяна. Адчыняючы дзверы, яна трапiла ў магутны пук святла, якое лiлося з пакоя. Дзверы цiхутка зачынiлiся, i я застаўся адзiн. Правай рукой я схапiў кiсць левай i сцiснуў яе так, што аж косцi затрашчалi. Пасля разгублена азiрнуўся. Што адбываецца? Што гэта было? Я згадаў перасцярогу Снаўта i здрыгануўся як ад удару. Што гэта магло быць? Хто гэтая пачварная Афрадыта? Адкуль яна? Я зрабiў адзiн, толькi адзiн крок да кабiны Гiбарыяна i знерухомеў. Я добра разумеў, што не зайду туды. Расшыранымi ноздрамi я хапаў паветра. Штосьцi было не так, я не мог з нечым пагадзiцца. Ага! Я ж падсвядома чакаў непрыемнага, рэзкага паху поту, але нават тады, калi яна iшла мiма, нiчога не адчуў.

Не ведаю, колькi я прастаяў, абапёршыся на халодны метал сцяны. На Станцыi панавала цiшыня, адзiным жывым пiскам быў далёкi манатонны гул кандыцыянераў.

Я паляпаў сябе па шчоках i паплёўся на радыёстанцыю Калi нацiснуў на клямку, пачуў гучны голас:

- Хто там?

- Гэта я, Кельвiн.

Снаўт сядзеў ля столiка памiж кучай алюмiнiевых пачкаў i пультам перадатчыка i проста з бляшанкi еў мясныя кансервы. Не ведаю, чаму пад жыллё ён выбраў радыёстанцыю. Ашаломлены, я стаяў у дзвярах, гледзячы на яго скiвiцы, якiя жавалi мяса, i раптам адчуў, што я галодны. Я падышоў да палiц, з кучы талерак выбраў менш запыленую i ўсеўся насупраць Снаўта. Нейкi час мы жавалi моўчкi, пасля Снаўт устаў, дастаў з насценнага шкапчыка тэрмас i налiў па шклянцы гарачага булёну. Ставячы тэрмас на падлогу, бо на столiку не было месца, ён спытаўся:

- Ты бачыў Сарторыуса?

- Не. А дзе ён?

- Наверсе.

Наверсе знаходзiлася лабараторыя. Мы зноў замоўклi. Было так цiха, што бляшанкi аж бразгалi ў нашых руках. На радыёстанцыi панавала ноч. Iлюмiнатар быў шчыльна зачынены звонку, пад столлю гарэлi чатыры круглыя свяцiльнiкi. Iх водблiскi трымцелi ў пластыкавым корпусе перадатчыка.



28 из 186