Кiм яны былi, гэтыя людзi, што ўрывалiся ў цiхую душу Хамы, падобна парывам ураганнага ветру? Военачальнiкi i простыя воiны, майстры чайнай цырымонii i простыя падарожныя, якiя збiлiся з дарогi. Iх прыводзiў да яе выпадак, i выпадак час ад часу выкрадаў яе са сцен келлi i пераносiў у якi-небудзь замак, дзе яна рабiлася чарговай наложнiцай князя.

А потым на замак iшоў вайною другi князь i забiваў гаспадара, i Хама вярталася ў сваю келлю.

Былi i незвычайныя сустрэчы.

Аднойчы ў келлю прыйшоў чалавек, якi таксама, як i Хама, прыняў манаства i насiў чорную расу i саламяны капялюш. Яны сядзелi на галерэi, i свет быў сярэбраны ад месяца i звонкi ад спеваў цыкад.

I гутарка ў iх была поўная i чароўная, як круглявы месяц, якi кацiўся па небе. Манах, надзiва дасведчаны ў майстэрстве вершаскладання, гаварыў павольна i спакойна, але ў яго голасе i ў позiрку заўважалася нешта, што прымушала думаць, быццам перажыў ён глыбокае ўзрушэнне i ўбачыў на свае вочы зменлiвасць свету. Сапраўды, чалавечы лёс не больш чым воля рукi гасподняй!

I Хама адчула каханне да мужчыны - гэта здаралася з ёю рэдка, вельмi рэдка, - i пры расставаннi папрасiла што-небудзь на памяць. Ён сумна ўсмiхнуўся, сказаў: "Ну што ж..." i напiсаў на памiнальнай таблiчцы вершы ў стылi "дзеку", а пад iмi дату i сваё iмя.

- Прашу цябе, нiкому не паказвай, - сказаў ён, i яны рассталiся.

Прайшло многа-многа гадоў. На свеце настаў мiр. I так было цiха i спакойна навокал, што ў вёсцы ля падножжа гары сярод заможных сялян завялося нямала аматараў чайнай цырымонii i нават паэзii. Адзiн такi аматар часта падымаўся на гару i прыходзiў у келлю Хамы на чайную цырымонiю. Можа, пустэльнiца абуджала ў iм невыразную цiкаўнасць, а можа, ён i праўда глыбока паважаў яе хатнi алтар - хто ведае, але толькi аднойчы гэты чалавек, асцярожна перабiраючы Хамiны рэлiквii, выпадкова знайшоў таблiчку з вершамi невядомага манаха. Ён уважлiва прачытаў i перачытаў вершы i здзiўлена ўсклiкнуў:



9 из 17