I я адвярнуўся ад яго.

Назаўтра ён з'явiўся ў студыю, як пабiты сабака. Убачыўшы мяне, выпрастаў плечы i ўсмiхнуўся амаль што з выглядам уласнай перавагi:

- Я не падрыхтаваўся да перадачы. Я вас папярэджваў.

Не ў маiм гэта характары, але тут я не вытрымаў i вылiў на яго ўвесь свой гнеў. Асаблiва абурыла мяне яго ўсмешка. Ведаю, што паводзiў сябе не лепшым чынам, але тады з раўнавагi выбiла мяне вось якая думка: "Выцягнуў нягоднiка з гразi, а ён цяпер перада мной нос задзiрае".

- Ды вы проста тупiца i гультай, - закрычаў я. - I я разумею, чаму вас адусюль гналi. Ды якi дурань даверыць вам сур'ёзную работу?!. Папярэджваю, калi яшчэ раз вы не падрыхтуеце сваю перадачу, можаце адразу шукаць сабе iншае месца. Пры ўсiм маiм жаданнi я вам дапамагчы нiчым не змагу: ёсць начальства, а яно з вамi цырымонiцца не будзе. - I дадаў: - Магу сабе ўявiць, як вы надакучылi сваёй жонцы...

У гэты момант з'явiўся Бастар Кiтан, мне чамусьцi стала сорамна за мае словы, i я змоўк. Галабэр нi слова ў адказ не прамовiў. Ён даседзеў у студыi да самага канца перадачы i пайшоў разам з усiмi.

Пасля гэтага скандальнага выпадку Галабэр спраўна вёў сваю рубрыку. Часам ён задумваўся, падшукваў патрэбнае слова, нават запiнаўся, але перадача iшла адразу ў эфiр, i яму нiчога не заставалася рабiць, як выходзiць са становiшча самому: разлiчваць на дапамогу бясстраснага i строгага Бастара - нашага маўклiвага суддзi - было нельга.

Ад нашай былой дружбы з Галабэрам (калi, вядома, гэта можна назваць дружбай) не засталося i следу. Мае пагрозы, напэўна, патушылi тую iскрынку даверу, якая мiльгала ў душы Галабэра. Цяпер я быў для яго толькi начальнiкам. "Ну i можаш сабе крыўдаваць, - думаў я, - затое ў цябе ёсць работа, а ў канцы месяца сёе-тое знойдзецца i ў касе, каб уратаваць жонку з сынам ад галечы".

Зрэшты, я не раз спрабаваў сабе ўявiць, якая жанчына магла выйсцi за такога абармота.



9 из 14