Спяшайцеся!

Спяшайцеся!

Спяшайцеся!"

Бурацiна тузануў за рукаў аднаго хлапчука.

- Скажыце, калi ласка, колькi каштуе ўваходны бiлет?

Хлопчык адказаў скрозь зубы, не спяшаючыся:

- Чатыры сольда, драўляны чалавечак.

- Разумееце, хлопчык, я забыўся дома мой кашалёк... Вы не можаце мне пазычыць чатыры сольда?..

Хлопчык зняважлiва свiснуў:

- Знайшоў дурня!..

- Мне страшшшшэнна хочацца паглядзець тэатр лялек! - скрозь слёзы сказаў Бурацiна. - Купiце ў мяне за чатыры сольда маю цудоўную куртачку...

- Папяровую куртачку за чатыры сольда? Шукай дурня.

- Ну, тады мой прыгожанькi каўпачок...

- Тваiм каўпачком толькi лавiць апалонiкаў... Шукай дурня.

У Бурацiна нават пахаладзеў нос - гэтак яму хацелася трапiць у тэатр.

- Хлопчык, тады вазьмiце за чатыры сольда маю новую азбуку...

- З малюнкамi?

- З ччччароўнымi малюнкамi i вялiкiмi лiтарамi.

- Давай хiба, - сказаў хлопчык, узяў азбуку i неахвотна адлiчыў чатыры сольда.

Бурацiна падбег да тоўстай цёткi i прапiшчаў:

- Паслухайце, дайце мне ў першым радзе бiлет на адзiны спектакль тэатра лялек.

У час паказу камедыi лялькi пазнаюць Бурацiна

Бурацiна сеў у першым радзе i з захапленнем глядзеў на апушчаную заслону.

На заслоне былi намаляваны чалавечкi, якiя танцавалi, дзяўчынкi ў чорных масках, страшныя барадатыя людзi ў каўпаках з зоркамi, сонца, падобнае на блiн з носам i вачыма, i iншыя цiкавыя малюнкi.

Тры разы ўдарылi ў звон, i заслона паднялася.

На маленькай сцэне справа i злева стаялi кардонныя дрэвы.

Над iмi вiсеў лiхтар у выглядзе месяца i адбiваўся ў кавалачку люстэрка, на якiм плавалi два лебедзi, зробленыя з ваты, з залатымi насамi.

З-за кардоннага дрэва выйшаў маленькi чалавечак у доўгай белай кашулi з доўгiмi рукавамi. Яго твар быў абсыпаны пудрай, белай, як зубны парашок.



10 из 69