
Пакуль яны кракталi i чухалiся, Бурацiна саслiзнуў з дрэва i кiнуўся бегчы, так хутка перабiраючы нагамi, што iх нават не вiдаць было.
Ад месяца дрэвы адкiдвалi доўгiя ценi. Увесь лес быў паласаты...
Бурацiна то знiкаў у ценi, то белы каўпачок яго мiльгаў у святле месяца.
Так ён дабраўся да возера. Над люстранай вадой вiсеў месяц, як у тэатры лялек.
Бурацiна кiнуўся ўправа - гразка. Улева - гразка... А ззаду зноў затрашчала сучча...
- Трымай, трымай яго!..
Разбойнiкi падбягалi ўжо, яны высока падскаквалi з мокрай травы, каб убачыць Бурацiна.
- Вось ён.
Яму заставалася толькi кiнуцца ў ваду. У гэты час ён убачыў белага лебедзя, якi спаў каля берага, засунуўшы галаву пад крыло.
Бурацiна кiнуўся ў азярцо, даў нырца i схапiў лебедзя за лапы.
- Го-го, - загагатаў лебедзь, прачынаючыся, - што за непрыстойныя жарты! Пакiньце мае лапы ў спакоi!
Лебедзь распасцёр вялiзныя крылы, i ў той час, калi разбойнiкi ўжо хапалi Бурацiна за ногi, што тырчалi з вады, лебедзь паважна паляцеў цераз возера.
На тым беразе Бурацiна выпусцiў яго лапы, пляснуўся, усхапiўся i па мохавых купiнах, праз чарот кiнуўся бегчы проста да вялiкага месяца - над узгоркамi.
Разбойнiкi вешаюць Бурацiна на дрэва
Ад стомленасцi Бурацiна ледзь перастаўляў ногi, як муха восенню на падаконнiку.
Раптам праз галiнкi арэшнiку ён убачыў прыгожую палянку i пасярод яе маленькi, асветлены месяцам домiк на чатыры акенцы. На аканiцах намаляваны сонца, месяц i зоркi.
Навокал раслi вялiкiя блакiтныя кветкi.
Дарожкi пасыпаны чыстым пясочкам. З фантана бiў тоненькi струмень вады, у iм падскакваў паласаты мячык.
Бурацiна рачком узлез на ганак. Пастукаў у дзверы. У домiку было цiха. Ён пастукаў гучней, - мабыць, там моцна спалi.
У гэты час з лесу зноў выскачылi разбойнiкi. Яны пераплылi возера, вада лiлася з iх ручаямi. Убачыўшы Бурацiна, нiзенькi разбойнiк агiдна зашыпеў па-кацiнаму, высокi заяхкаў па-лiсiнаму...
