
- Ах, небарака, - заўважыў я, - як гэта цяжка ў яго гады, азiрнуўшыся ў мiнулае, бачыць там адну пустату!
- Ты думеш, ён гэта ўсведамляе? - запытаў Фабер. - Алiмпiйская бесклапотнасць!
- Не ведаю. Па-мойму, яго жыццё нейк раздвойваецца. Калi ўсё добра, усюды запрашаюць, усюды прымаюць, ён забывае, што нiчога для гэтага не зрабiў. Але ў глыбiнi душы адчувае. Няясная трывога заўсёды пры iм i часам прабiваецца наверх, калi навокал занадта спакойна... Скажам, калi сёння вечарам вы ўсе з радасцю абмяркоўвалi мой твор, а я выступаў з тлумачэннем, ён, напэўна, заўважыў, што аб iм нiхто нi слова.
- Ёсць людзi, у якiх няма зазнайства, а значыцца, i зайздрасцi.
- Безумоўна, але Шалон не з такiх. Для гэтага трэба быць альбо вельмi сцiплым i казаць сабе: "Гэтыя рэчы не для мяне", альбо вельмi гордым i думаць: "Мне iх не трэба". Шалон хоча мець усё, але ён больш гультай, чым славалюб. Павер, становiшча вартае жалю.
На гэтую тэму мы гаварылi доўга. Кожны з нас ставiўся да яго паблажлiва. Кантраст памiж яго бясплоднасцю i нашай пладавiтасцю рабiў нас чуллiвымi, спагадлiвымi, i мы шкадавалi Шалона.
Назаўтра Фабер i я пайшлi ў мiнiстэрства да Ламбер-Леклерка.
- Ёсць у нас адна iдэя, - сказаў я яму, - з'явiлася ўчора, калi мы з табой развiталiся. Цi не здаецца табе, што Шалону непрыемна бачыць нас усiх чатырох з ордэнамi i медалямi, а самому заставацца абдзеленым? Якое гэта мае значэнне? Нiякага, вядома, як i многае на свеце, - гэта толькi сiмвал. А раз яно не мае значэння, то чаму б гэты сiмвал не начапiць на грудзi Шалону?
- Я не маю нiчога супраць, - адказаў Ламбер-Леклерк, - але ж патрэбны заслугi.
- Што? - запратэставаў намеснiк мiнiстра, развалiўшыся ў кутку канапы. Не мог я сказаць такога глупства.
- Ну, тут ужо выбачай. Магу спаслацца на Фабера... Ты сказаў: "Патрэбен хоць бы нейкi выгляд заслуг".
